Сайт города Дрогичина - Рельеф Дрогичинского района
Среда, 16.05.2012, 23:32 | Приветствую Вас Гость | Регистрация | Вход

Рельеф Дрогичинского района



У пачатку геалагічнай гісторыі нашай планеты на месцы сучасная Беларусі існаваў старажытны акіян, ён ахопліваў і наш раён.

Прыкладна 650 млн. гадоў назад развіццё прыродных працэсаў пачало мяняцца. Адбылося моцнае пахаладанне, ледавіковае покрыва дайшло да Украіны, захапіўшы раён. Утвораны рэльеф, прынцыпова не адрозніваўся ад таго, што існуе у нас зараз.

У рэльефе раена адносна роўныя мясціны. Максімальная вышыня 178 м на поўначы раена. Для краявога ледавіковага утрарэння Загароддзе пауночнага захаду на паўдневы усход на 300-500 м пры шырыні каля 50 м. Вяршыни іх плоскія, схілы спадзістыя. Пераважаючая адносная вышыня 10-15 м. Максімальныя вышыні групуюцца па напрамку весак Крамно-Мікіцк-Дастоева-Аснежыцы і весак Драбаты-Вярхусце-Бярозавічы (некалькі названых весак Іванаўскага раена).

На поўначы Загароддзе абмежавана р. Ясельдай. Участак слабахвалісты, паўсюдна интэнсіўна забалочаны. На астатняй тэррыторыі распасціраецца водна-ледниковая раўніна, паверхня якой плоская. Поудзень раена забалочаны.


Асаблівасцю ландшафтаў Палесся з’яўляецца шырокае распаўсюджанне балот. І забалочаных зямель. На працягу доўгага часу чалавек ўсімі сіламі стараўся пазбавіцца ад балот (бачыў у балоце “зло”, якое насяляюць лесуны, узнікаюць многія хваробы і інш.). Але яшчэ М.Ламаносаў указваў на будучыню балот, якія выконваюць вялікую ролю ў ланцужку узаемасувязяў прыроды. Цяпер ужо вядома, што балоты з’яўляюцца прыроднымі рэгулятарамі клімата. Вялікая санітарна-гігіенічная роля балот: тут знаходзяць смерць шматлікія шкодныя мікраарганізмы. Сучасныя балоты утварыліся 4,5-7 тыс. гадоў назад у вільготныя перыяды геалагічнай гісторыі. Працэсс утварэння балот вельмі працяглы, знишчаны чалавекам могуць быць за вельмі кароткі час. Найбольш шырока распаўсюджаны нізінныя балоты, якія пры разумным асушэнні даюць высокія ураджаі.